Беларуская Служба

Ціханоўская: ЗША прыкладаюць вялікія намаганні, каб дамагчыся спынення рэпрэсій у Беларусі

24.11.2025 16:29
У Варшаве адбыўся брыфінг для журналістаў з удзелам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Кабінета на тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіянальнай бяспекі.
Брыфінг Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў ВаршавеPolskie Radio dla Zagranicy/Y.likhtarovich

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заявіла, што вядуцца размовы пры ўдзеле ЗША аб вызваленні палітвязняў 

— Я размаўляла са спецпасланнікам прэзідэнта Трампа па Беларусі з Джонам Коўлам. Сп. Коўл прыкладае вялікія намаганні, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў і дамагчыся спынення рэпрэсій, і каб людзі мелі магчымасць застацца ў Беларусі таксама. Я шчыра спадзяюся, што ў бліжэйшыя тыдні ў нас будуць добрыя навіны.

Таксама было абвешчана пра дамоўленасць аб дапамозе з боку  ЕС для беларускіх незалежных СМІ ды праваабаронцаў.

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павал Латушка паведаміў пра тое, што беларускія дэмакратычны сілы вітаюць намаганні ЗША па актывізацыі перамоў аб спыненні агрэсіі супраць Украіны.

— Мы падкрэсліваем важнасць адстойвання інтарэсаў Украіны, якая была падвергнута беспрэцэдэнтнай агрэсіі з боку Расіі пры саўдзеле рэжыму Лукашэнкі. Мы будзем біць па рэжыму Лукашэнкі з усім магчымых бакоў, ён павінен разумець: адказнасць наступіць!

Падчас брыфінгу ўздымаліся таксама пытанні дапамогі беларускім палітычным уцекачам у Еўропе, падтрымкі для беларусаў, якія змагаюцца на баку Украіны, і пытанні вывучэння роднай мовы для дзяцей беларускіх уцекачоў у Польшчы.

юл